Выступаў супраць акумулятарнага заводу – сустрэне Дзень Волі за кратамі


У Берасці затрымалі блогера Сяргея Пятрухіна.

Ён перастаў выходзіць на сувязь з учорашнага вечару. Знаёмыя блогера знайшлі яго ў ІЧУ Берасця.

Ніхто не ведае, што ён зрабіў, і за што быў затрыманы. Гэта другі выпадак за сёлета, калі Пятрухіна затрымліваюць і змяшчаюць у ІЧУ. У панядзелак адбудзецца суд.

Пратэсты супраць заводу «iPower», які будзе прадукаваць свінцова-кіслотныя акумулятарные батарэі, пачаліся сёлета ў студзені. Мясцовыя жыхары непакояцца за сваё здароўе. У выніку актывісты здолелі сабраць 37 тысячаў подпісаў супраць прадпрыемства. Уласна гэтыя галасы мясцовых жыхароў і былі скіраваныя ў Адміністрацыю прэзідэнта.

Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў заяўлялі, што выйдуць на плошчу, калі будоўля не спыніцца. У выніку іх пакаралі штрафамі за заклікі да пратэсту.

Людзей якія выступаюць супраць акумулятарнага заводу выклікае міліцыя і папярэджвае, аб недапушчальнасці ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях.

АС/ДД

Стужка навінаў