Вышыванкі і Пагоня ў Радзе Еўропы (ФОТАФАКТ)

photo

У Страсбуры праходзіць Сусветны форум за дэмакратыю, на якім прадстаўлена і Беларусь.

Сярод беларускіх удзельнікаў – грамадскія дзеячы, маладыя палітыкі і журналісты. Традыцыйна на форуме гучаць словы пра важнасць свабоды і дэмакратыі ў свеце. Сёлета асаблівая ўвага звернутая на праблемы, завязаныя з міграцыяй у Еўропе, бяспеку еўрапейскіх краінаў і будучыню ліберальнай дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці ў Еўропе.

У межах беларускай прэзентацыі будзе паказаны фільм Андрэя Курэйчыка «ГараШ». Сам Андрэй таксама ў складзе беларускай дэлегацыі.

Дэлегацыя Беларусі вылучаецца сярод іншых сваймі вышыванкамі.

ДР, belsat.eu паводле svaboda.org

фота з Facebook Кацярыны Маркоўскай, Вольгі Кавальковай

Глядзі таксама
Каментары