Вышыванка на георгіеўскай стужцы (ФОТАФАКТ)


Фота вышыванкі ў спалучэнні з георгіеўскай стужкай выклаў бізнесоўца Іван Мураўёў.

«Цікава, хто гэта пакупае?», – запытаўся ён.

У каментарах прадпрымальнік адзначыў, што прадаваліся дзве стужкі. «Белсату» Іван распавёў, што іх прадаюць у адной з аўтакрамаў на Ждановічах.

Адзін са знаёмых Мураўёва ў Facebook напісаў, што гэта «спроба аўтара прымірыць непрымірымае».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў