Вышэйшы апазіцыйны пілатаж: схаваць улёткі ў кансервах


Чалавек-легенда. «Кантрабандыст» незалежнага слова, якога двойчы хацелі забіць спецслужбы сацыялістычнай Польшчы. Герой фільма, прысвечанага яму самому. Пляменнік наваградскага ваяводы і сябра нашчадка Францыска Скарыны. Пётр Яглінскі (Piotr Jegliński), які ў 1970-я з’ехаў з ПНР у Парыж, цяпер жыве ў Варшаве і працягвае справу жыцця, распачатую на эміграцыі: выдае кнігі.

«Белсат» размаўляе з Пятром Яглінскім пра сакрэты канспірацыі, гістарычны лёс беларусаў і выпадковую сустрэчу з тым, хто мусіў удзельнічаць у ягоным забойстве. Інтэрв’ю чытайце ў аўтарскай рубрыцы Інгі Астраўцовай «Ну і гісторыя!».

Стужка навінаў