Вырашылі набыць аўта ў Расеі? Рыхтуйцеся да прыгодаў


Расейцы пра гэта ведаюць. Менавіта таму на расейскіх інтэрнэт-старонках набываюць папулярнасць відэаінструкцыі, як бяспечна выбіраць аўта.

Эксперты запэўніваюць: з асцярогай трэба ставіцца да кожнага аўта. І не мае значэння, хто яго прадае: прыватная асоба ці аўтасалон.

Адныя эксперты паказваюць тэхнічны бок, другія больш сканцэнтраваныя на паперах.

«Раптам, крый Божа, аўта акажацца ва ўгоне, у крэдыце ці яшчэ ў чым. Тады, паверце, гэтая гісторыя зацягнецца надоўга і будзе мець вельмі няпэўныя перспектывы наконт таго, ці можна будзе далей увогуле ездзіць на гэтым аўце», – кажа адмыслоўца.

Цалкам сюжэт пра складанасці набыцця аўтамабіля у суседняй краіне – у відэа вышэй.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў