Вырак Надзеі Саўчанцы вынесуць 21-22 сакавіка. Да новага паседжання яна можа не дажыць

photo

Zdj. Twitter @Moscow_advokat

Украінская лётчыца заявіла, што працягне сухую галадоўку.

Пасля таго, як суддзя назваў дату 21 сакавіка, Надзея Саўчанка заспявала гімн Украіны, словы якога падхапілі прысутныя ў залі.

«Суд скраў у мяне частку жыцця і я патрабую, каб вырак быў агучаны цягам тыдня. І тады ў мяне будзе шанец на жыццё. Вы можаце зачытаць вырак ужо цяпер, заўтра ці максімум праз тыдзень. Калі вы вырашыце агучыць, што вырак будзе праз два тыдні, праз паўгода… Хочаце паказаць сваю сілу – паказвайце. Але памятайце, што мы граем на маё жыццё. Стаўкі высокія», – заявіла Надзея Саўчанка.

Пасля свайго апошняга слова яна паказала суддзям сярэдні палец правай рукі.

Група народных дэпутатаў Украіны, якія хацелі наведаць судовае паседжанне пратрымалі ў аэрапорце «Шарамецьева» у Маскве, адпусціўшы толькі пасля таго, як адляцеў рэйс на Растоў-на-Доне. У выніку дэпутаты вылецелі пазней, чым планавалі. Адмыслова на судовае паседжанне ў расейскі Данецк прыбылі маці і сястра Надзеі Саўчанкі.

НМ, belsat.eu, здымак з Twitter @Moscow_advokat

Глядзі таксама
Каментары