Вырак маці-забойцы


Абвінавачаная прасіла для сябе смяротнага пакарання. Яе абаронца – восем гадоў. Менскі гарадскі суд сёння вынес вырак жанчыне, што спачатку напаіла віном, а пасля выкінула з 12-га паверху свайго трохгадовага сына.

Іна Зубовіч атрымала 23 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Але ў трагедыі, што адбылася сёлета 28-га студзеня, апытаныя намі менчукі бачаць віну не толькі маці-забойцы.

На судзе 34-гадовая мянчанка прызналася, што ўжо двойчы спрабавала скончыць жыццё самагубствам. Аднак, паводле псіхалагічна-псіхіятрычнай экспертызы – яна цалкам адэкватная. Пракурор прасіў для жанчыны 25 гадоў зняволення. Гэта – максімальны вырак паводле адпаведнага артыкулу (згодна з беларускім заканадаўствам, жанчына не можа атрымаць пажыццёвае ці смяротнае пакаранне).

Цяпер Іна Зубовіч мае дзесяць дзён, каб абскардзіць вырак. Але раней яна прызнала сваю віну цалкам, таму, паводле адвакаткі, не скарыстаецца гэткай магчымасцю.

Лола Бурыева, belsat.eu

Стужка навінаў