Выпрошваў грошы каб купіць бутэльку, але ў выніку вырашыў скрасці


Гарадзенская міліцыя шукае невядомага мужчыну, які 26 траўня з крамы на вуліцы Агінскага вынес бутэльку гарэлкі.

Зламыснік дзейнічаў па схеме: узяў алкаголь, схаваўся за паліцамі, дзе ніхто не бачыў, засунуў бутэльку пад кофту і выйшаў, абмінаючы касы. На запісах відэакамер бачна, што перад тым, як зайсці ў супермаркет ён выпрошваў грошы ў мінакоў.

Міліцыя просіць усіх, хто мог яго пазнаць, звяртацца па нумарах 8 (029) 885-40-02, 79-78-05 альбо 102.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў