Выпілі і пачалі зневажаць мову ды бел-чырвона-белы сцяг


Двое мужчынаў зневажалі нацыянальныя сімвалы і абражалі ўдзельнікаў пікету па зборы подпісаў па вылучэнню ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў першага намесніка старшыні Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча (вылучаецца ў дэпутаты па «Каліноўскай» 108-й выбарчай акрузе), а потым здзейснілі напад на пікетоўшчыкаў. Міліцыя затрымала правакатараў.

«Двое мужчынаў выпівалі каля крамы на вуліцы Каліноўскага, дзе стаяў наш пікет», – распавядае сябра ініцыятыўнай групы Алесь Славінскі.

Паводле яго, мужчыны падышлі да актывістаў, пачалі іх абражаць, а пасля адзін з іх два разы ўдарыў сябру ініцыятыўнай групы Аляксандра Русевіча.

«Мужчыны былі моцнага целаскладу, магчыма, мясцовыя жыхары, магчыма правакатары», – дадаў Алесь Славінскі.

Удзельнікі пікету выклікалі міліцыю, якая затрымала хуліганаў і склала пратакол. На месцы здарэння таксама прыехаў прадстаўнік Следчага камітэту.[/vc_column_text][vc_single_image image=”227122″ img_size=”large”][vc_column_text]Мясцовыя жыхары дапамаглі пікетоўшчыкам абараняцца, паведамляе pyx.by.

Адзначым, правакацыі на пікетах у падтрыманне Юрася Губарэвіча адбываюцца другі дзень запар. 9 ліпеня пара нападпітку пачала правакаваць на канфлікт пікетоўшчыкаў на вул. Каліноўскага, каля ГЦ «Усход».

«Пара бальзакаўскага ўзросту ўселася непадалёк ад пікету і пачала распіваць алкагольныя напоі. Жанчыну пацікавілася колькі нам заплацілі, за тое, што мы стаім пад бел-чырвона-белым сцягам», – распавядае сябра ініцыятыўнай групы Мікіта Семяненка.

«Усё адбывалася пад камерамі назірання гандлёвага цэнтру, таму любая агрэсіўная рэакцыя з майго боку магла быць выкарыстаная супраць зборшчыкаў подпісаў за Губарэвіча. Я спрабаваў пераканаць чалавека весці сябе культурна, але мужчына працягваў крычаць, быццам мы хочам у Беларусь прывесці НАТО і прадацца амерыканцам», – дадаў Семяненка.

Паводле яго, правакацыю заўважылі хлопцы спартовага целаскладу, якія нагадвалі футбольных фанатаў. «Адзін з хлапцоў спытаў у мужчыны нападпітку, чаму ён нас правакуе, і прапанаваў адыйсці, каб паразмаўляць за ўніверсамам. Пʼяны пакрычаў яшчэ крыху, а пасля ўцёк».

ЮВ, belsat.eu, паводле pyx.by

Стужка навінаў