Вёз праз мяжу 130 тыс. еўраў. Затрымалі, аўта канфіскавалі


Не задэклараваў грошы, што меў пры сабе, а таму цяпер пагражае да пяці гадоў зняволення.

У такую гісторыю трапіў 42-гадовы жыхар Берасця, які на сваім аўце «Dodge» перасякаў мяжу ў пункце пропуску «Дамачава». Супрацоўнікі мытні знайшлі ў яго незадэклараваныя 130 тыс. еўраў. Частку замежнай валюты кіроўца спрабаваў схаваць у апранутай на сябе вопратцы, другую частку папрасіў перавезці праз мяжу трох пасажыраў, што ехалі з ім.

Паводле дзеючага заканадаўства, суму, большую $ 10 тыс., трэба дэклараваць. За парушэнне берасцейцу пагражае штраф альбо абмежаванне волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў, альбо пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Кіроўца затрыманы, а яго аўта 2001 года выпуску, як сродак здзяйснення злачынства, канфіскаванае.

НМ, belsat.eu, паводле прэс-групы Берасцейскай мытні

Стужка навінаў