Вынікі вайны з «дармаедамі»: колькасць беспрацоўных у Беларусі расце


У канцы снежня Міністэрства працы і сацыяльнай абароны налічыла больш за 24 тысячы беспрацоўных.

Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных (24,2 тысячы чалавек) у канцы снежня мінулага года – на 15,4 % у параўнанні са снежнем 2013-га. Пра гэта паведамляе Белстат.

Калі ж параўнаць гэтыя лічбы з дадзенымі на канец лістапада мінулага года, то яны на 2,6 % большыя.

Можна меркаваць, што больш актыўна рэгістравацца ў цэнтрах занятасці беспрацоўных прымусілі размовы пра барацьбу з «дармаедамі», якія вось ужо некалькі месяцаў вядуцца ў краіне. Для тых, хто не працуе, цяпер хочуць увесці адмысловы падатак, а таксама пакаранне.

13 студзеня Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, на якой абмяркоўваўся праект дэкрэта, накіраванага на стымуляванне занятасці грамадзянаў. Кіраўнік краіны даручыў цягам месяца яго дапрацаваць.

Адной з прапановаў на нарадзе было збіраць з тых, хто не плоціць падаткі больш чым паўгода, падатак у памеры 20 базавых велічыняў за год (3 600 000 рублёў). За ўхіленне, нясвоечасовую і няпоўную выплату збору будзе прадугледжаная адміністратыўная адказнасць.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары