Вынікі года. Святочнае выданне «Абʼектыву»


 Глядзіце ў выданні:

Новы год крочыць па планеце!

На Зямлі 24 гадзінныя паясы, але з-за таго, што некаторыя сталіцы маюць папраўкі на 15 ці 30 хвілінаў, Новы год у розных месцах будзе наступаць ажно 40 разоў!

Галоўныя падзеі 2015-га

2015-ты – складаны год для ўсяго свету. Галоўныя падзеі вызначыць няпроста, узгадаць усе – таксама. Прыгадайма хаця б некаторыя з іх.

Якім быў год для беларусаў?

Якім быў год, што адыходзіць, для самых беларусаў? Апошнія гадзіны 2015-га – нагода падвесці вынікі. Дабрабыт, сямейнае шчасце, паспяховая праца – гэта зычэнні і мары, якія жыхарамі Сінявокай ставяцца на першым месцы. Кожнаму, як кажуць, сваё.

Што беларусы зʼядуць за святочным сталом?

Да прыходу Новага года застаецца зусім няшмат. Ужо неўзабаве мы збяромся разам з сям’ёю ці сябрамі за святочным сталом, каб яго сустрэць. Менавіта навагодні стол – адзін з найважнейшых атрыбутаў свята. Што ж прыгатавалі сёлета беларусы і за колькі?

Аўтамабілістам прыйдзецца заплаціць больш

Калі да новага году заставалася менш за паўдня, станцыі тэхагляду дзеялі ў звышпрацоўным рэжыме. Менскія аўтамабілісты спяшаюцца заплаціць дзяржаўнае мыта за допуск аўтамабіля да дарожнага руху перад наступленнем Новага года, калі гэты збор павялічыцца амаль на 20 %.

Новыя рэпрэсіі за беларускую сімволіку

Чарговае памяшканне амаль адрамантаванае, але ці пойдзе бізнес тут – пэўнасці ў гомельскага прадпрымальніка Канстанціна Лісоўскага няма. За апошнія больш як дваццаць гадоў ён спачатку арандаваў, адрамантаваў, а затым страціў каля дзясятка працоўных офісаў. І ўсё – паводле аднолькавай схемы: інспекцыя выяўляла дзейнасць, не адпаведную заяўленай, дамова аб арэндзе разрывалася – і гатовае памяшканне пераходзіла ў рукі дзяржавы альбо і наагул невядомых асобаў.

Стужка навінаў