Вынікі эмбарга: Беларусь заваліла Расею яблыкамі


Беларусь на першым месцы паводле аб’ёмаў экспарту яблыкаў у Расею.

Пра гэта паведаміла РСН спецыяліст Рассельгаснагляду Ірына Андрэеўская.

«Згодна з мытнай статыстыкай, у пяцёрцы лідараў па яблыках у нас – Беларусь, Сербія, Кітай, Малдова і Чылі. Раней лідыруючыя пазіцыі займалі Польшча, Францыя, Італія, Нідэрланды, ЗША і Нямеччына. Пачынаючы з 2014 года, у Беларусі 175 тыс.тонаў, зараз каля 300 тыс. тонаў. Мы аб’ёмы спраўджваем, наведваем месцы вытворчасці», – удакладніла Андрэеўская.

Паводле яе, імпарт яблыкаў у Расею сёлета не перавысіць паказчыкі мінулага года, якія дасягалі 1 млн тонаў.

У кастрычніку яблыкі ў Расеі рэзка падаражэлі. Паводле дадзеных вытворцаў сокаў, сідараў і дзіцячага пюрэ, кошт прамысловых яблыкаў павялічылася з 3,5 да 8-10 расейскіх рублёў.

Прэзідэнт Асацыяцыі садаводаў Расеі Ігар Муханін патлумачыў рост цэнаў дрэнным ураджаем, а таксама значным павелічэннем расходаў на хімікаты, тэхніку і дастаўку. На думку іншага эксперта, прычына падаражэння яблыкаў – эмбарга на ўвоз фруктаў з Еўропы.

НМ, belsat.eu, паводле Naviny.by

Стужка навінаў