Вынікі 2017 года ў фота «Белсата»


2017 год быў багаты на гучныя падзеі: пратэсты недармаедаў і абарона Курапатаў, справа «Белага легіёну» і масавы пераслед журналістаў, вучэнні «Захад-2017» і рэферэндум у Каталунні. «Белсат» падводзіць вынікі года ў фота.

“Марш абураных беларусаў” 17 лютага

17 лютага ў Менску адбыўся «Марш абураных беларусаў», які даў старт пратэстам супраць Дэкрэту №3.

Сяргей Пальчэўскі, паклаўся пад колы грузавіка будаўнікоў і прыкаваў сябе кайданкамі да бампера.

У лютым 2017 года актывісты зладзілі абарону Курапатаў ад спробаў пабудаваць каля ўрочышча бізнес-цэнтр. «Белсат» падрабязна асвятляў барацьбу за Курапаты.

Марш недармаеўдаў у Віцебску. 26 лютага

Пратэсты недармаедаў пасля акцыі ў Менску перакінуліся ў рэгіёны. Мітынгі адбыліся ў Гомлі, Віцебску, Баранавічах, Воршы, Берасце, Магілёве ды іншых гарадах.

“Дзень Волі-2017”

Шэсце на Дзень Волі-2017 улады жорстка разагналі. Нашыя журналісты вялі стрым з акцыі падчас якой былі затрыманы сотні чалавек.

Надпіс на асфальце падчас акцыі памяці Паўла Шарамета

20 ліпеня 2017 года ў гадавіну забойства Паўла Шарамета ў Кіеве адбылася акцыя памяці журналіста. «Белсат» вёў стрым з акцыі.

Расейскія вайскоўцы і САУ на станцыі Верайцы

У верасні адбыліся беларуска-расейскія вучэнні «Захад-2017». Падчас манеўраў у Беларусі знаходзіліся каля 3 тыс. расейскіх вайскоўцаў. Журналісты «Белсата» падрыхтавалі шэраг рэпартажаў з вучэнняў.

Дэманстранты сядзяць на Пласа-дэ-Каталуння пасля закрыцця выбарчых участкаў. Барсэлона, Іспанія. 1 кастрычніка 2017 года. Фота – Дзяніс Дзюба

1 кастрычніка ў Каталунні прайшоў рэферэндум аб незалежнасці, на якім аддзяленне падтрымала большасць удзельнікаў галасавання. Улады Іспаніі заявілі, што рэферэндум незаконны. Нашыя журналісты падрабязна асвятлялі падзеі ў Каталунні – вялі стрымы з Барсэлоны, рыхтавалі відэасюжэты і артыкулы.

Кадр, зроблены спотайку нашым калегам, які апынуўся на канцэрце ў прасторы «210 metrov». 14 кастрычніка 2017 года. Цэнтр Менску.

14 кастрычніка спецназ затрымаў дзясяткі чалавек на канцэрце ў Менску. Больш за паўтары гадзіны каля сотні чалавек стаялі тварамі да сцяны «на расцяжцы».

Марш абураных беларусаў 2.0. Фота – Вячаслаў Радзіміч

21 кастрычніка ў Менску адбыўся Марш абураных беларусаў 2.0, ініцыяваны Міколай Статкевіч. У акцыі ўзялі ўдзел да 200 чалавек. «Белсат» вёў стрым з маршу.

Акцыя памяці ля КДБ. Фота – Ірына Арахоўская

29 кастрычніка 19:00 каля цэнтральнага ўваходу ў будынак КДБ адбылася акцыя памяці ахваряў сталінскіх рэпрэсіяў, ініцыяваная лідэрам Міколам Статкевічам. У акцыі прынялі ўдзел да 20 чалавек.

Андрусь Козел, Аляксандр Баразенка, Вольга Чайчыц, Ганна Аземша

У 2017 годзе адбыліся дзясяткі судоў над журналістамі «Белсата». Паводле артыкулу пра незаконны выраб прадукцыі медыяў і працы без акрэдытацыі толькі за гэты год журналісты «Белсату» заплацілі дзяржаве не менш за $ 14 000. Паводле «Рэпарцёраў без межаў», менавіта журналістаў нашага тэлеканалу беларускія ўлады пераследуюць часцей за ўсё.

 

ІІ, belsat.eu

 

Стужка навінаў