Вынесены прысуд былому намесніку кіраўніка МНС Беларусі


Дзмітрый Бягун. Фота - minsknews.by

Суд Заводскага раёну Менску вынес прысуд былому намесніку міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі Дзмітрыю Бегуну: чыноўніка прызналі вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 430 КК) і пакаралі 8 гадамі пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Як вынікае з абвінавачвання, Бягун браў хабар неаднаразова з траўня 2013 года па сакавік 2017-га. У прыватнасці, будучы на ​​пасадзе начальніка Менскага гарадскога ўпраўлення (МДУ) МНС, на працягу 2013-2014 гадоў прыкладна за пяць прыёмаў ён атрымаў у якасці хабару не менш за 90 млн беларускіх рублёў (да дэнамінацыі) за ўвод у строй аб’екту з парушэннем патрабаванняў, прадугледжаных заканадаўствам. Акрамя таго, ён браў хабар на пасадзе намесніка міністра – яшчэ не менш за Br4 тыс.

Падчас суду Бягун прызнаў атрыманне толькі аднога хабару ў памеры 5 тысяч долараў.

У сакавіку 2017-га справу Бягуна пракаментаваў Лукашэнка:

«Хабар браў. На месцы ўзялі ўсіх. Чаго крыўдзіцца на мяне? Усе аднолькавыя перад законам: і міністры, і намеснікі міністра. Свеціць восем гадоў мінімум. Даслужыўся да генеральскай пасады, каб у турме правесці час».

 

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары