Выкладчык БДУ, які зняважліва пісаў пра Барадуліна, страціў працу


З Аляксандрам Гарашчэнем, які назваў народнага паэта «нацысцкаю свалатою», спыніў супрацу БДУ, дзе ён быў пазаштатным выкладчыкам. Пра гэта ён распавёў у інтэрвʼю газеце «Народная Воля».

«Зразумела, што гэта быў учынак, якім ганарыцца ніяк нельга. Трэба было, калі і пісаць, то абыходзіцца без нейкіх брыдкіх выразаў. Але што зроблена, тое зроблена», – адзначыў ён.

Высветлілася, што Гарашчэня таксама больш не працуе і ў агенцтве нерухомасці, дзе займаў пасаду кіраўніка.

У «Акадэм-нерухомасці» гэта пацвердзілі, але не патлумачылі, як даўно і чаму звольніўся Аляксандр Гарашчэня, паведамляе Радыё Свабода.

Гарашчэня абразіў Рыгора Барадуліна за датычнасць да партыі БНФ. Публічная абраза паэта «выбухнула» праз год пасля публікацыі і выклікала абурэнне не толькі сярод нацыянальна свядомых беларусаў. Пазней ён выбачыўся перад сваякамі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў