Выкідалі смецце з вокнаў машыны. Рэакцыя іншага кіроўцы была для іх нечаканаю


У сацсетках апублікаванае відэа, на якім бачна, як з машыны, імаверна з беларускімі нумарамі, проста праз вакно пачалі выкідаць смецце. Адзін з кіроўцаў не вытрымаў, выйшаў і пачаў закідваць смецце назад у машыну, а потым змусіў парушальніка прыбраць за сабою.

Відэа ў Фэйсбуку сабрала дзясяткі абураных каментароў палякаў: інцыдэнт здарыўся ў Польшчы. Рэгістрацыйны знак на мікрааўтобусе імаверна беларускі, хоць напачатку можа падасца, што на ім відаць украінскі сцяг. Заканчэнне нумару – серыя і код рэгіёна – гаворыць пра тое, што аўта зарэгістраванае на Гарадзеншчыне.

Для беларускіх нумароў характэрнае гэткае размяшчэнне сімвалаў.

Тым часам украінскія нумары выглядаюць інакш.

Паводле польскіх законаў за выкіданне смецця з машыны пагражае штраф ад 50 да 200 злотых (25-100 рублёў).

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў