Выкажам салідарнасць! Напішыце затрыманым у турму


За ўдзел у не дазволеным уладамі Дні Волі затрымалі каля 1000 чалавек. Большасць аштрафавалі. Арыштавалі некалькі дзясяткаў асобаў.

На 15 содняў пасадзілі нашага журналіста Аляксандра Баразенку. На судовым паседжанні ён заявіў, што адмаўляецца ад ежы на ўвесь час арышту.

Таксама на Акрэсціна адбываюць арышт журналісты Марына Кастылянчанка (15 сутак), Сяргей Кійко (12 сутак), Раман Пратасевіч (10 сутак) і Дзяніс Івашын (5 сутак). Заклікаем дасылаць ім лісты і тэлеграмы ў знак падтрымання.

Вы можаце падтрымаць іх ужо цяпер.

Лісты і тэлеграмы асуджаным можна слаць на адрас: 220089, г. Менск, 1-шы завулак Акрэсціна, 36, Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў.

Тэлеграму можна адправіць са стацыянарнага тэлефона праз кароткі нумар 166.

Таксама ў Віцебску пад арышт патрапілі сябры ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Леанід Свецік (15 сутак), Канстанцін Мардзвінцаў (15 сутак) і Арцём Сізінцаў (10 сутак). Дасылаць лісты і тэлеграмы можна на адрас: 210038, г.Віцебск, Маскоўскі праспект, 59А, Ізалятар часовага ўтрымання.

Поўны спіс затрыманых на акцыях.

Чытайце таксама >>>

Стужка навінаў