Выходныя зноў сапсуе надвор’е


Уначы 7 жніўня ў Беларусі чакаюцца навальніцы і шквалісты вецер. Чарговы раз сіноптыкі аб’яўляюць аранжавы ўзровень небяспекі. Прагназуецца пераменная воблачнасць.

Беларусь затапіла так, што на мора можна цяпер не ехаць (ФОТАРЭПАРТАЖ)

Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўночна-ўсходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У начныя гадзіны ў асобных раёнах чакаюцца моцныя ліўні. Вецер будзе паўночна-заходні, заходні парывісты, ноччу пры навальніцах месцамі шквалісты парывамі да 15-20 метраў у секунду. Тэмпература паветра ўначы + 13-19 градусаў цяпла, днём будзе ад + 18 па поўначы да + 27 па паўднёвым усходзе краіны.

ДР belsat.eu паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары