Каля футбольнага стадыёна ў раёне Бешыкташ у Стамбуле ўвечары 10 снежня адбыліся два выбухі.
Паводле прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Эрдагана, ёсць ахвяры. «Al Jazeera» піша, што загінулі 13 і параненыя 50 асобаў. «Reuters» са спасылкай на турэцкую паліцыю падае, што загінулі прынамсі 15 чалавек і параненыя 69.
Турэцкі канал «NTV» піша пра 70 пацярпелых.
Выбухі адбыліся пасля матчу «Бешыкташа» з «Бурсаспора»: адна з бомбаў была закладзена ў аўтамабілі каля гасцявога выхаду са стадыёна, дзе размяшчалася група паліцэйскіх, і выбухнула пасля сыходу заўзятараў.
Яшчэ адзін выбух зладзіў смяротнік у размешчаным побач парку.
ДД