Выбухі ў Данецку


Данецкі гарсавет паведамляе, што выбухі і страляніна чутны ва ўсіх раёнах гораду. Украінскі партал «Укринформ» паведамляе пра рэкордную інтэнсіўнасць артзалпаў за ўвесь час баёў у Данецку. Бой у раёне аэрапорту трывае ўжо некалькі гадзінаў.

Не сціхаюць баі і на Луганшчыне. 18 кастрычніка ля вёскі Смілэ байцы ўкраінскай аэрамабільнай брыгады трапілі ў акружэнне. Пра гэта па тэлефоне паведаміў «5-му каналу» адзін з байцоў. «Наступаюць ззаду, збоку, спераду. Прарываюцца танкі…. Нам дапамагае толькі артылерыя», – распавёў украінскі жаўнер. Рада нацыянальнай бяспекі і абароны запэўнівае, што сітуацыя пад кантролем.

Паводле спікера антытэрарыстычнай аперацыі Уладзіслава Селязнёва вёска Смілэ ўжо знаходзіцца пад кантролем украінскіх жаўнераў. Атаку прарасейскіх баевікоў адбілі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў