Выбух у Санкт-Пецярбургу: 10 чалавек шпіталізаваныя


Фота - "Фонтанка.ру"

У Санкт-Пецярбургу ў супермаркеце «Перакрыжаванне» ўвечары 27 снежня адбыўся выбух. Следчы камітэт распачаў па артыкуле «замах на забойства двух і больш людзей, здзейснены агульнанебяспечным спосабам». Аднак хто, па версіі следства, мог быць мэтай замаху, не паведамляецца.

Гарадскія ўлады адзначаюць, што ў выніку выбуху атрымалі раненні 10 чалавек, усе яны шпіталізаваны.

Паводле ацэнкі СК, магутнасць бомбы склала 200 грамаў у трацілавым эквіваленце; выбуховае прыстасаванне было начынена паражальнымі элементамі. Бомба знаходзілася ў камеры захоўвання крамы каля паўтары гадзіны.

 

ІІ, belsat.eu, паводле Медуза

Глядзі таксама
Каментары