Выбух у Кіеве: двое параненых


На вуліцы Грушэўскага ў цэнтры Кіева выбухнуў невядомы прадмет.

Паліцыя паведамляе пра дваіх параненых, мужчыну і жанчыну. На месцы здарэння працуюць следчыя.

Усе абставіны інцыдэнту цяпер высвятляюцца, таксама паліцыя высвятляе,ці ёсць яшчэ пацярпелыя.

Служба бяспекі Украіны ўжо назвала здарэнне «хуліганствам».

Сёння ў Кіеве праходзяць урачыстыя захады з нагоды Дня незалежнасці Украіны.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў