Выбух у Каіры: колькасць ахвяраў павялічылася да 10


Выбух прагрымеў у турыстычным раёне каля Пірамідаў. Ззагінулі дзесяць асобаў, у тым сямёра паліцэйскіх. Трынаццаць атрымалі раненні. У ліку пацярпелых кіраўнік крымінальнага вышуку раёна.

Паводле папярэдніх дадзеных, выбух адбыўся ў ходзе паліцэйскага рэйду, які праводзілі сілы бяспекі. У адной з кватэр шматпавярховага жылога дома ў раёне Гіза паблізу вуліцы Харам, якая вядзе да Вялікім пірамід, меркаваныя тэрарысты з групоўкі Браты-мусульмане арганізавалі вытворчасць выбуховак. Падчас ператрусу і спробы абясшкодзіць знойдзеную там бомбу адбыўся выбух.

Напады ісламістаў на егіпецкіх жаўнераў і паліцэйскіх узмацніліся пасля таго, як армія скінула прэзыдэнта Махамед Мурсі з Братоў-мусульманаў у 2013 годзе падчас акцый пратэсту супраць ягонага кіравання.

На месцы выбуху ўжо працуюць выбухатэхнікі, раён перакрыты.

7 студзеня ў Каіры баевікі адкрылі агонь па турыстам. Адказнасць за напад ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка “Ісламская дзяржава”.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў