Выбух у Кабуле: 40 чалавек загінулі


Па меншай меры 40 чалавек загінулі і 30 атрымалі раненні ў выніку выбуху ў будынку шыіцкага рэлігійнага культурнага цэнтра ў Кабуле, перадае bbc.com.

Міністэрства ўнутраных спраў Афганістана паведаміла, што за гэтым выбухам, які ажыццявіў смяротнік, прагрымелі яшчэ два – у тым жа раёне Кабула.

У апошнія месяцы баевікі «Ісламскай дзяржавы» неаднаразова здзяйснялі напады на шыітаў у розных правінцыях Афганістана.

Толькі тры дні таму, у панядзелак, яшчэ дзесяць чалавек сталі ахвярамі выбуху ля комплексу будынкаў афганскай разведвальнай службы ў Кабуле.

У кастрычніку ў выніку нападу на шыіцкую мячэць у Афганістане загінулі 39 асобаў.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў