Выбух у гаражы ў Стоўбцах: мужчына трапіў у рэанімацыю


Наступствы выбуху

Раніцай 4 красавіка ратавальнікі Стоўбцаўскага раёну атрымалі паведамленне пра выбух у гаражы ў Стоўбцах.

Пра здарэнне паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

На месца выкліку накіравалі падраздзяленні МНС. Было вызначана, што адбыўся выбух у блокавым гаражы на прыватным падворку без далейшага гарэння. У выніку выбуху абрынуліся дзве сцяны і дах гаража. Пад будаўнічымі канструкцыямі знаходзіўся чалавек.

Супрацоўнікі МНС выцягнулі з-пад будаўнічых канструкцыяў мужа гаспадыні, якога з тэрмічнымі апёкамі і траўмамі рознай ступені цяжкасці перадалі брыгадзе хуткай медычнай дапамогі. Пацярпелага шпіталізавалі ў рэанімацыю.

Жонка пацярпелага ў момант здарэння была ў доме, яна не пацярпела. Цяпер вызначаецца прычына выбуху.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў