Выбух у Бабруйску – разбураная палова жылога дому


У двухкватэрным жылым доме ў Бабруйску прагрымеў выбух, паведамляе Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС.

Частка дому аказалася разбуранай, узнік пажар.

Выбух прагрымеў 12 лістапада а 9:27 у чатырохпакаёвай кватэры № 1, гаспадароў якой на гэты момант удома не было.

Выбухам разбураная веранда, пашкоджаныя вонкавыя сцены, міжпакаёвыя перагародкі, аконныя рамы, маёмасць і 60 квадратных метраў даху. Падчас наступнага пажару часткова пашкоджаная маёмасць і будаўнічыя канструкцыі ў разбуранай верандзе.[/vc_column_text][vc_single_image image=”394272″ img_size=”large”][vc_single_image image=”394276″ img_size=”large”][vc_column_text]Гаспадыня кватэры – пенсіянерка 1962 года нараджэння – жыве з сынам. З ейных словаў, дом яны выкарыстоўвалі як лецішча.

У другой кватэры – двухпакаёвай – жыве мужчына 1964 года нараджэння з жонкай 1980 года нараджэння і двума малалетнімі дзецьмі. У момант выбуху ўсе яны знаходзіліся ўдома, але ніхто не пацярпеў. У іхнай кватэры асыпалася тынкоўка на міжкватэрнай перагародцы.

Прычына выбуху і пажару высвятляюцца. Разгляданая версія – парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыладаў і агрэгатаў.

МЯ, паводле mchs.gov.by

Стужка навінаў