У амбасаду ЗША ў Кіеве кінулі выбухоўку. Паліцыя: гэта тэракт


Тэрыторыя амерыканскай амбасады ў Кіеве.
Фота: facebook.com/Поліція-Києва

Пра здарэнне паведамляе сайт Нацыянальнай паліцыі Украіны.

Выбух выбухоўкі адбыўся 8 чэрвеня а 00:05. Паводле ўкраінскіх праваахоўнікаў невядомы кінуў выбуховае прыстасаванне на тэрыторыю дыппрадстаўніцтва.

Кавалак выбуховага прыстасавання. 
Фота: facebook.com/Поліція-Києва

Ніхто не пацярпеў.

Праваахоўнікі распачалі крымінальнае следства па артыкуле 258 артыкуле Крымінальнага кодэксу Украіны «Тэрарыстычны акт».

Прэс-сакратарка МЗС Украіны ў сваім «Twitterʼы» напісала, што ведамства «асуджае тэрарыстычны акт».

Справаю зоймецца Служба бяспекі Украіны, паведаміла выданню «Украінская праўда» прэс-сакратар кіеўскай паліцыі Аксана Блышчык.

Дыпламатычныя пляцоўкі – пад прыцэлам?

Польскае консульства ў Луцку пасял нападу. Фота : volyn24.com

Сёлета гэта не першы інцдэнт з нападам на дыппляцоўку на тэрыторыі Украіны. 29 сакавіка невядомыя абстралялі з гранатамёту Генеральнае консульства Польшчы ў Луцку. Падчас гэтага нападу таксама ніхто не пацярпеў.

«Правакацыі супраць Рэспублікі Польшча, што час ад часу трапляюцца ва Украіне, выгадныя толькі аднаму боку – Расейскай Федэрацыі, почырк якой заўважны здалёк», – гэтак пракаментавалі ў СБУ напад на консулства ў сакавіку.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў