Выбух на «Магілёўдрэве». Пацярпелі шэсць чалавек


На прадпрыемстве «Магілёўдрэў» позна вечарам адбыўся выбух. Пацярпелі 6 чалавек.

Паводле афіцыйнага прадстаўніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вадзіма Урублеўскага, у выніку здарэння пацярпелі шасцёра. Іх даставілі ў гарадскія шпіталі.

Трое – мужчына і дзве жанчыны – знаходзяцца ў рэанімацыі Магілёўскай гарадской больніцы № 1. Пра іх стан і ступень цяжкасці траўмаў пакуль нічога не вядома.

Афіцыйная прадстаўнічка абласнога УСК Аксана Салянюк паведаміла Tut.by, што на месцы здарэння працуюць следчыя.

ДД

Стужка навінаў