Выбух бытавога газу ў жылым доме Яраслаўля. Абрынуўся падʼезд, 7 асобаў загінулі

video

Фота прэс-служба МНС па Яраслаўскай вобласці

Трагедыя здарылася раніцай 16 лютага. Пашкоджаныя 25 кватэр, у якіх былі зарэгістраваныя дзясяткі жыхароў, у тым ліку 13 дзяцей. Працягваецца разбор завалаў і пошук людзей.

Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, выбух адбыўся ў кватэры пажылой жанчыны на чацвёртым паверсе праз уцечку газу (выбух газавага балону) альбо няспраўнасць газавага абсталявання. Версія тэракту не разглядаецца.

Жыхароў з суседніх падʼездаў эвакуявалі і рассялілі.

У Беларусі таксама ёсць праблема з газам у жылых дамах. За апошні час у нас пачасціліся выпадкі атручвання чадным газам. Найбуйнейшая трагедыя адбылася 27 студзеня ў Барысаве: у двух кватэрах шматпавярховага дому загінулі шэсць чалавек, у тым ліку двое дзяцей.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары