Выбух бытавога газу ў адным з дамоў у Яраслаўлі


У Яраслаўлі ў выніку выбуху бытавога газу ў жылым доме абрынуўся цэлы падʼезд з першага па пяты паверх. Загінулі сем чалавек, восем знаходзяцца ў шпіталі. Эвакуяваных жыхароў пацярпелага дому часова размясцілі ў мясцовым Палацы культуры. Высвятляюцца прычыны абвальвання, следчыя распачалі крымінальную справу аб аказанні паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі.

belsat.eu

Стужка навінаў