Выбары ў Грузіі: «Грузінская мара» святкуе перамогу

video

Былы прэмʼер-міністр Грузіі Бідзіна Іванішвілі і цяперашні прэмʼер Георгій Квірыкашвілі. Фота Reuters

Былы прэмʼер-міністр Грузіі Бідзіна Іванішвілі і цяперашні прэмʼер Георгій Квірыкашвілі ўжо святкуюць перамогу сваёй партыі на парламенцкіх выбарах.

Паводле дадзеных экзіт-полу, замоўленага некалькімі грузінскімі тэлеканаламі, у тым ліку і грамадскім вяшчальнікам «TNS Opinion», кіроўная партыя лідаруе з вялікім адрывам, набіраючы 53,2 % галасоў.

https://www.youtube.com/watch?v=mn9ltPZb4og

На другім месцы Адзіны нацыянальны рух – партыя, якая знаходзілася ва ўладзе да 2012 года. Згодна з абʼяўленымі звесткамі, у АНР – 19,5 % галасоў, а ў Альянсу патрыётаў – 5 %.

Паводле іншага экзіт-полу, праведзенага на замову тэлеканалу «Руставі-2», кіроўная партыя таксама выбілася ў лідары ў выбарчай гонцы, аднак са значна меншым адрывам.

Паводле гэтых звестак, у «Грузінскай мары» – 39,9 %, а ў АНР – 32 % галасоў, а ўсе астатнія партыі набіраюць менш за 5 %, неабходных для пераадолення выбарчага барʼеру.

У выбарах у заканадаўчы орган краіны ўдзельнічаюць 19 партый і шэсць выбарчых блокаў.

77 з 150 дэпутатаў парламенту Грузіі будуць абраныя паводле прапарцыйнай сістэмы са спісаў партыяў, якія пераадолеюць пяціпрацэнтны барʼер, а астатнія 73 дэпутаты будуць абраныя ў аднамандатных мажарытарных акругах.

Паводле дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі Грузіі, актыўнасць выбарцаў на выбарах у цэлым па краіне склала 51, 63 %.

Абодва супернікі – і «Грузінская мара», і Адзіны нацыянальны рух – бачаць Грузію ў Еўразвязе і НАТО, што пагражае краіне рэзкай рэакцыяй з Крамля. Пры гэтым кіроўная партыя «Грузінская мара» адначасова абяцае ўмацоўваць сувязі і з Расеяй.

МЯ, паводле bbc.com

Глядзі таксама
Каментары