Выбары на «Белсаце». Стартуе адмысловая старонка пра выбарчую кампанію-2015


«Выбары ў Беларусі 2015» – гэта ўэб-праект «Белсату», які ахоплівае найважнейшыя палітычныя падзеі ад выбараў 1994 году да кампаніі-2015. Рэйтынгі і праграмы кандыдатаў, свежыя навіны, аналітыка, дэбаты ды інфаграфіка сабраныя на адным сэрвісе!

Аналітыка і навіны

[vc_single_image image=”368092″ img_size=”large”]

Адзін з асноўных раздзелаў сайту «Выбары ў Беларусі 2015» прысвечаны бягучым навінам выбарчай кампаніі. Журналісты «Белсату» адсочваюць найважнейшыя падзеі перадвыбарчай гонкі: навіны з выбарчых штабоў, ЦВК, ад назіральнікаў і праваабаронцаў.

У раздзеле «Відэа» сабраныя матэрыялы журналістаў «Аб’ектыву», фрагменты і спецвыпускі праграмаў «Белсату», што прысвечаныя выбарам прэзідэнта Беларусі.

Інфаграфіка: палітычная сістэма як на далоні

[vc_single_image image=”368091″ img_size=”large”]

Якія працэдуры трэба прайсці, каб стаць кандыдатам на прэзідэнта? Якія паўнамоцтвы мае прэзідэнт Беларусі? Якія ў нашай краіне ёсць палітычныя партыі і хто іх узначальвае? Дзякуючы інфаграфіцы «Белсату» палітычная сістэма Беларусі – як на далоні.

Гісторыя выбараў: хто і калі спрабаваў заняць найвышэйшую пасаду

[vc_single_image image=”368090″ img_size=”large”]

Асобны раздзел сайту прысвечаны гісторыі прэзідэнцкіх выбараў. Мы сабралі біяграфічныя звесткі пра кожнага з кандыдатаў на прэзідэнта, пачынаючы ад 1994 году.

Раздзел змяшчае інфармацыю пра яўку і вынікі галасавання, рэйтынгі кандыдатаў і акцыі пратэсту.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў