Выбаркам прызнаўся ў каруселях


Але не лічыць, што яны паўплывалі на вынік выбараў.

Экс-кандыдат у дэпутаты Менскага гарсавету Мікіта Семяненка папрасіў Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю праверыць паводзіны выбарчай камісіі пасля эксперыменту актывіста Дзяніса Краўчука: мужчына без менскай прапіскі здолеў прагаласаваць у Менску тройчы.

ГУБАЗіК перанакіраваў зварот Семяненкі ў саму выбарчую камісію, на дзеянні якой скардзіўся Семяненка.

У адказе Менская выбарчая камісія прызнаецца ў парушэннях, але не лічыць, што яны паўплывалі на вынікі галасавання.

«Зробленыя Краўчуком відэазапісы з участкаў для галасавання № 64 і № 73 сведчаць аб парушэннях членамі камісіяў працэдуры дадатковага ўключэння грамадзянаў у спіс выбарцаў», – гаворыцца ў адказе.

Але паводле Шаўцова, гэтае парушэнне «не паўплывала на вынікі галасавання».

Старшыня камісіі піша, што ў будучыні неабходна ўзмацніць метадычную працу з членамі выбарчых камісіяў.

ДД

Стужка навінаў