Выбарчы вечар на «Белсаце»


Першыя вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ў студыі «Белсат» у наўпроставым эфіры будуць падведзеныя ўвечары 11 верасня.

Эксперты і палітыкі разам з нашымі карэспандэнтамі з розных куткоў краіны ды вядоўцамі студыі Вольгаю Жарнасек і Валерам Руселікам абмяркуюць ужо мінулую выбарчую кампанію.

Параўнайма празрыстасць кампаніі з папярэднімі выбарчымі кампаніямі. Ці ўдасца трапіць у Палату прадстаўнікоў кандыдатам ад апазіцыі ды незалежным кандыдатам? Ці кандыдаты на дэпутацтва мелі роўныя магчымасці доступу да сродкаў масавай інфармацыі і ці быў выкарыстаны адміністратыўны рэсурс у кампаніях праўладных кандыдатаў?

Актыўнасць кандыдатаў, працу дзяржаўных установаў, медыяў, агульны настрой грамадства ды іншыя аспекты выбарчай кампаніі будуць абмяркоўвацца ў эфіры студыі «Белсат».

Запрашаем на выбарчы вечар у нядзелю, 11 верасня, з 21:00 да 23:00.

Выбарчы вечар. Частка 1

Выбарчы вечар. Частка 2

Выбарчы вечар. Частка 3

Стужка навінаў