Вясна такая вясна: у Баранавічах выпаў град памерам з гарошыну

photo

Здымкі часцінак лёду даслаў у рэдакцыю tut.by мясцовы жыхар.

Лівень з навальніцай і градам абрынуўся на горад 4 траўня каля 17:40. Град, ільдзінкі якога былі памерам з гарошыну – 5-7 міліметраў у дыяметры, працягваўся каля 10 хвілін, а пасля змяніўся дажджом.

Часцей за ўсё град бывае ўлетку і увосень. Зімой таксама можа назірацца, але ўжо ў меншых памерах. Вясной выпадае вельмі рэдка.

ДР, belsat.eu паводле tut.by

Глядзі таксама
Каментары