Вясна набірае моцы. Заўтра ў Беларусі - да 23 градусаў цяпла


Працоўны тыдзень пачнецца з цёплага панядзелка. Па Менску чакаецца да 19 градусаў цяпла днём, у некаторых кутках краіны – да 23 градусаў.

Наступныя дні таксама будуць цёплымі, пераважна без дажджоў і са спакойным ветрыкам. Пра гэта сведчыць прагноз надворʼя на наступны тыдзень ад Рэспубліканскага цэнтру па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Сённяшні дзень таксама выдаўся цёплай. У Менску – да 20 градусаў цяпла, без ападкаў. У гэты дзень найхаладней у Беларусі было ў Менску ў 1900 годзе, тэмпература складала -5 градусаў. А самым цёплым было 14 траўня ў 1996 годзе ў Васілевічах, паветра прагрэлася да + 31 градусу цяпла.

Увесь мінулы тыдзень на Беларусі тэмпература была ніжэй кліматычнай нормы, з дажджом, мокрым снегам і начнымі замаразкамі.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў