Хлопец, які не можа да сябе нават дакрануцца, спадзяецца на выратаванне ў Індыі. Кранальнае відэа


Леанід Сакалоў з вёскі Амельня Рагачоўскага раёну спадзяецца, што можа значна паправіць сваё здароўе ў Індыі. Трохмесячны курс тэрапіі каштуе $ 8 тыс. і павінен пачацца ў верасні. Сям’я Леаніда не мае належных сродкаў, каб выправіць хворага на лекаванне.

Цяпер Леаніду 34 гады. Калі яму было ўсяго некалькі месяцаў, лекары паставілі яму страшны дыягназ – спінальная аміятрафія, генетычная хвароба, якую не вылечваюць ні ў Беларусі, ні ў свеце. Лекары давалі хлопчыку максімум 4 гады жыцця і прадказвалі хуткую смерць. Бацькі Леаніда перакананыя, што віною ўсяму стала прышчэпка супраць палеміяліту для немаўляці.

Насуперак страшнаму прагнозу беларускіх лекараў хлапец дажыў да 34 гадоў. Напрыканцы 2014 года Леанід здолеў выехаць у Індыю на трохмесячнае абследаванне і лекаванне. Індыйскія лекары паставілі яму зусім іншы дыягназ – аміятрафічны капілярны склероз ці папросту звужэнне сасудаў – хвароба, якая пры своечасовай тэрапіі цалкам паддаецца лекаванню.

За тры месяцы тэрапіі ў Індыі істотна палепшыўся стан здароў’я Леаніда: зніклі болі ў спіне, з’явілася нервовая праводнасць, палепшылася глытальная функцыя ды апетыт. Прагнозы на выздараўленне ці істотнае паляпшэнне здароў’я ў Леаніда даволі высокія. Але патрэбны яшчэ адзін трохмесячны курс лекавання. Сям’я Сакаловых не ў стане самастойна аплаціць гэтае лекаванне і звяртаецца па дапамогу да добрых людзей.

Дапамагчы Леаніду Сакалову можна наступным чынам:
✔ карта «VTB24 Банк» № 4454-5321-1495-9708
✔ карта «Сбербанка» Расеі № 676280089002349943
✔ Яндэкс-гаманец № 410011685746693
✔ Ківі +79607681740
???? Дакументы: https://vk.com/docs?oid=-35827218
???? Рэквізіты: https://vk.com/topic-35827218_30536335
☎ Кантакты: +375 29 348 05 75

Ларыса Кавальчук, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары