Вяскоўцы задыхаюцца пылам, але чыноўнікам усё роўна


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=dr_kCjXrcks”][/vc_column][/vc_row]Ужо другі год запар здымачная група праграмы «Асабісты капітал» прыязджае ў вёску Масловічі. Па незаасфальтаваным участку дарогі праз Масловічі ідуць і ідуць на будаўніцтва другой менскай кальцавой дарогі шматтоннікі. Мясцовыя жыхары ўсе лета дыхаюць пылам, а восенню не могуць прабрацца да сваіх дамоў па замешанаму будаўнічымі машынамі бруду.

Невялікую праблему можна было б вырашыць проста: ці асфальтам дарогу заліць, ці пусціць шматтоннікі ў аб’езд. На першае ў чыноўнікаў няма грошай, на другое – жадання.

Праграма «Асабісты капітал» распавядае, як вырашыць важнае для вас, але зусім не важнае для бюракратаў пытанне.

Глядзець выданне цалкам

Стужка навінаў