Вярхоўны суд Беларусі раскрыў правіну чатырох звольненых суддзяў


Вярхоўны суд пракаментаваў інцыдэнт, звязаны з указам кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, у адпаведнасці з якім сваіх пасадаў пазбавіліся адразу 4 працаўнікі эканамічнага суда Менску.

7 ліпеня 2015 былі вызваленыя ад займанай пасады старшыня эканамічнага суда Менску Ігар Ждановіч, ягоны намеснік Сяргей Кулакоўскі, а таксама двое суддзяў – Алег Клюйко і Андрэй Рыбалкін.

Тады афіцыйнай фармулёўкай аб прычынах такога рашэння былі «дзеянні, несумяшчальныя з высокім званнем суддзі», падае telegraf.by.

Цяпер жа ў Вярхоўным судзе патлумачылі, што падчас праверкі дзейнасці эканамічнага суда Менску былі выяўленыя выпадкі, калі звольненыя суддзі па-за службаю кантактавалі з прадстаўнікамі бакоў перад вынясеннем пастановы ў судзе дзеля сваіх асабістых інтарэсаў.

Кваліфікацыйная калегія прыйшла да адназначнай думкі аб немагчымасці далейшага знаходжання названых асоб на займаных пасадах.

Дэталі і абставіны ўчыненых правінаў усіх вышэйзгаданых асоб Вярхоўны суд Беларусі не выдае.

Згодна з указам прэзідэнта Беларусі № 299, новым суддзёй і старшынёй эканамічнага суда Менску прызначаны Юры Кобец.

МЯ, паводле telegraf.by

Стужка навінаў