Вялізны павук шукае ахвяраў – відэажарт стаў новым гітом інтэрнэту


Прыблізна 45 мільёнаў асобаў прагледзелі за 4 дні відэаролік пра «павука-мутанта», які страшыць людзей на вуліцах Варшавы.

Ролік-жарт зняў польскі відэаблогер, які мае псеўданім Вардэнга (Wardęga). Відэа паказвае, як агромністы павук палохае выпадковых мінакоў у Варшаве ды змушае іх уцякаць. Насамрэч «павук-мутант» зусім не агрэсіўны і нікому не зрабіў нічога кепскага – па горадзе ў адпаведным строі бегаў маленькі сабачка.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў