Вялікдзень ад Ватыкану да Філіпінаў. Найлепшыя здымкі


Мы сабралі найлепшыя фотаздымкі з розных краінаў і нават кантынентаў – пра тое, як рыхтуюцца да святаў ды як сустракаюць Вялікдзень.

3 красавіка, Марсава поле ў Парыжы, проста насупраць Эйфэлевай вежы. Штогод сюды прыходзяць паломнікі. Яшчэ за некалькі дзён да Вялікадня вернікі пачынаюць рыхтавацца да гэтага галоўнага свята хрысціянаў.

Пакутная пятніца ў Калумбіі. Адмысловая працэсія з статуяй Езуса. Гэта самы сумны дзень падчас Пакутнага тыдня, нагадвае вернікам пра пакуты Хрыста. Здымак зроблены ў Сіпакіры, што ў цэнтральнай Калумбіі.

Традыцыйна ў Пакутную пятніцу вернікі ладзяць інсцэнізацыю, прысвечаную ўкрыжаванню Хрыста. Гэтае фота зробленае ў Партугаліі.

Вернікі-каталікі падчас Велікоднага богаслужэння ў касцёле ў Шэньяне, горадзе на ўсходзе Кітаю.

А гэтак сустракаюць Вялікдзень непадалёк сталіцы Філіпінаў, на пляжы ля Манілы.

Папа Рымскі Францыск ля алтару падчас Велікоднай імшы на плошчы Святога Пятра. Хрыстос уваскрэс!

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары