Вялікая Брытанія назвала імёны расейцаў, падазраваных у атручванні Скрыпалёў


Брытанскія пракуроры лічаць датычнымі да атручвання былога супрацоўніка расейскіх спецслужбаў Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі дваіх грамадзянаў Расеі.

Як паведамляе Reuters, іх імены – Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў.

У брытанскіх пракурораў ёсць доказы дачынення расейцаў да злачынства, ім будуць прад’яўлены афіцыйныя абвінавачанні.

Раней брытанская паліцыя ўжо паведамляла, што ёй удалося ідэнтыфікаваць асобы падазраваных, але не называла імёны.

***

У сакавіку ў Солсберы былі атручаныя былы супрацоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка Юлія. Пасля інцыдэнту яны некалькі тыдняў былі ў коме, пазней, як заявіла брытанская паліцыя, іхны стан палепшыўся. Улады Вялікай Брытаніі абвінавацілі ў арганізацыі атручвання Расею, Крэмль гэта адмаўляе. Паводле брытанскіх уладаў, Скрыпалёў атруцілі нервова-паралітычным рэчывам «Навічок», распрацаваным яшчэ ў Савецкім Саюзе.

30 чэрвеня ў горадзе Эймсберы, недалёка ад Солсберы, дзе знайшлі атручанымі Сяргея і Юлію Скрыпалей, былі выяўленыя без прытомнасці 44-гадовая Дон Стэрджэс і 45-гадовы Чарлі Роўлі. 9 ліпеня жанчына памерла ў лякарні, стан мужчыны заставаўся цяжкім, аднак 10 ліпеня ён прыйшоў у сябе.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў