Вялікая Брытанія накіруе ва Украіну ваенных спецыялістаў


Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Дэвід Кэмэран, паводле якога вайскоўцы аб’яднанага каралеўства дапамогуць з кансультацыяй і лагістыкай украінскіх байцоў, але будуць знаходзіцца далёка ад зоны канфлікту.

«Калі Расею не спыніць зараз ва Украіне, то заўтра мы ўбачым дэстабілізацыю Малдавіі і балтыйскіх краін», – заявіў брытанскі прэм’ер.

Кэмэран таксама адзначыў, што няма ніякіх сумневаў у тым, што менавіта Расея забяспечвае сепаратыстаў зброяй.

«Яе ж не купіш на eBay», – з іроніяй дадаў брытанскі прэм’ер-міністр.

Пры гэтым ён дадаў, што гаворкі аб аказанні ваеннай дапамогі па-ранейшаму не ідзе, але працяг расейскага ўмяшання ў канфлікт можа прывесці да новых санкцыяў супраць Крамля.

Пра сваю падтрымку заявіў і Пентагон, які накіруе ва Украіну ад пяці да дзесяці вайсковых інструктараў. Яны працягнуць навучанне украінцаў падставам ваенна-палявой медыцыны.

Нагадаем, днямі Пётр Парашэнка дамовіўся пра пастаўкі арабскай зброі ва Украіну.

ДР, belsat.eu паводле theguardian.com, AP

Глядзі таксама
Каментары