Вялікая Брытанія далучаецца да спецаперацыі супраць «Ісламскай дзяржавы»


Шэсць брытанскіх тактычных знішчальнікаў Tornado GR4 у хуткім часе распачнуць бамбардыроўку ісламскіх фундаменталістаў у Сірыі і Іраку. Згоду на удзел у спецаперацыі брытанскіх ВПС даў парламент краіны.

Баевікі з тэрарыстычнай арганізацыі ISIS (Ісламская дзяржава Ірака і Леванта) узялі пад кантроль тэрыторыю супастаўляльную па памерах з Вялікай Брытаніяй.

[vc_single_image image=”346712″ img_size=”large”]

Паводле брытанскага прэм’ера Дэвіда Кэмерана вайна супраць тэрарыстаў можа зацягнуцца на некалькі гадоў. У жніўні 2014 г. першыя авіяўдары па пазіцыях ISIS нанеслі ВПС ЗША. Разам з амерыканцамі і Вялікай Брытаніяй у аперацыі прымаюць удзел Бельгія і Данія.

ЮВ, паводле cnn.com

Стужка навінаў