Вялікая Брытанія атрымала асаблівы статус у ЕЗ. Канец драмы


Лондан застанецца ў Еўразвязе, паведаміў у сваім «Twitterʼы» Дональд Туск. Паводле старшыні Еўрапейскай рады (European Council), адмысловае пагадненне падтрымалі адзінагалосна.

Першай пра дасягнутую дамоўленасць паведаміла кіраўніца Літвы Даля Грыбаўскайце.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]«Пагадненне #UKinEU [Вялікая Брытанія ў ЕЗ] дасягнутае. Канец драмы», – напісала яна ў сваім «Twitterʼы».

Затым інфармацыю пацвердзіў чэшскі прэмʼер Багуслаў Саботка, назваўшы пагадненне «годным кампрамісам».

Прэмʼер-міністр Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмэран напісаў, што дамовіўся з Бруселем аб асаблівым статусе ў ЕЗ.

Нагадаем, што лёсавызначальны для ЕЗ саміт працягваўся 2 дні.

Глядзіце таксама >>> У кожнага тут будзе ўласная драма

У перамовах з Лонданам Брусель абмяркоўваў наступныя спрэчныя пытанні:

Вызваленне Вялікай Брытаніі ад больш цеснай інтэграцыі з Еўрапейскім Звязам і наданне нацыянальным парламентам чальцоў ЕЗ больш шырокіх паўнамоцтваў.

Абмежаванне мігрантаў з ЕЗ у магчымасці атрымаць падатковыя ільготы.

Абарона ўнутранага рынку краінаў, якія не ўваходзяць у еўразону, у тым ліку Вялікай Брытаніі.

Павышэнне канкурэнтаздольнасці.

ЮВ, belsat.eu, паводле bbc.com

Стужка навінаў