Вядоўца «Што? Дзе? Калі?» папрасіў Іллю Новікава сысці з клубу праз абарону ў судзе Надзеі Саўчанкі


Барыс Крук

Вядоўца і генеральны прадзюсар праграмы «Што? Дзе? Калі?» Барыс Крук у інтэрвʼю газеце «Московский комсомолец» распавёў, што двухразовы ўладальнік «Крыштальнай савы» і ўладальнік «Брыльянтавай савы» адвакат Ілля Новікаў мусіць сыйсці з клубу. Крук патлумачыў гэта тым, што Новікаў абараняў у судзе ўкраінку Надзею Саўчанку.

Адказваючы на пытанні газеты, Крук адзначыў, што Новікаў перад тым, як ён пачаў абараняць Саўчанку, павінен быў выбраць, тое, што для яго мае большае значэнне – клуб або палітычная карʼера.

«Зразумей, калі ты абараняеш Саўчанку і ты гулец ЧГК («Что? Где? Когда?»), то, значыць, ЧГК – таксама за Саўчанку», – патлумачыў вядоўца праграмы, дадаўшы, што «Што? Дзе? Калі?» па-за палітыкай.

На пытанне аб тым, ці павінен Новікаў сысці, Крук адказаў «безумоўна». «Спачатку развітайся з намі, а потым займайся Саўчанкай», – сказаў ён.

Новікаў упершыню выступіў у тэлевізійнай версіі «Што? Дзе? Калі?» ў 2002 годзе. У 2004 годзе і ў 2014 годзе ён атрымліваў узнагароду «Крыштальная сава» – прыз найлепшаму гульцу каманды, які ўручаюць у канцы сезону. У 2014 годзе ён атрымаў «Брыльянтавую саву» – узнагароду, якую ўручаюць найлепшаму гульцу па выніках году. Апошні раз за сталом знаўцаў Новікаў гуляў у снежні 2015 года ў складзе каманды беларуса Алеся Мухіна.

У сваім «Facebookʼу» Ілля Новікаў напісаў, што гуляць у тэлевіктарыне для яго менш важна, чымся ягоная адвакацкая практыка.

Zrzut ekranu 2016-08-18 o 19.50.39

ЮВ, belsat.eu, паводле tvrain.ru

Глядзі таксама
Каментары