Падчас абмеркавання ўзброенага канфлікту на Данбасе (Украіна) у ток-шоу «Место встречи» на тэлеканале НТВ, вядоўца праграмы Андрэй Норкін учыніў бойку з украінскім адвакатам Дзмітрыем Суворавым.
У палкай дыскусіі ў студыі нямецкі палітык Андрэас Маўрэр заявіў, што ўкраінская армія забівае дзяцей на Данбасе. Украінскі адвакат Дзмітрый Сувораў назваў суразмоўцу «мярзотнікам» і запатрабаваў фотадоказаў.
Пасля гэтай рэплікі Суворава, вядоўца ток-шоу падышоў да госця з Украіны і схапіў яго за плячо – пачалася бойка.
Відэа бойкі апублікавалі на афіцыйным youtube-канале НТВ.
Андрэас Маўрэр – прадстаўнік Партыі левых, рэгіянальны нямецкі палітык, які выступае за легалізацыю расейскай анексіі Крыму.
У верасні 2017 года вядоўца ток-шоу «Место встречи» выгнаў са студыі ўкраінскага палітолага, які назваў Расею «краінаю-гопнікам».
ЮВ, belsat.eu