Вядоўца навінаў затроліў дэпутатаў Краснаярску, якія паднялі сабе заробкі ўдвая


Відэа, у якім вядоўца тэлеканалу «ТВК – 6 канал» Аляксандр Смол высмеяў дэпутатаў набірае папулярнасць на Youtube.

10 ліпеня ў апошні дзень перад летнімі вакацыямі дэпутаты заканадаўчага сходу Краснаярскага краю паднялі сабе заробкі амаль удвая. Цяпер з улікам усіх надбавак яны будуць атрымліваць не 100 тысяч рублёў, а 200 ( $ 3300).

Гэтая падзея стала навіной дня. Вядоўца мясцовага каналу прадставіў яе з іроніяй. Ён распавёў пра акалічнасці галасавання за індэксацыю: дэпутаты збіраліся падняць заробкі бюджэтнікам, але ў выніку адзінагалосна прынялі законапраект аб павелічэнні сваіх даходаў.

«Рабяты, вы проста прыгажуны! Хацелі падняць лекарам, а паднялі сабе: Лекараў шмат, бібліятэкараў не так ужо шмат, але тым не менш гэта істотная лічба, ды яшчэ дзяржслужачыя. Да ну іх на фіг! Мы ж цяпер, хлопцы, засталіся ў зале заканадаўчага сходу. А давайце падымем зарплату сабе!», – сказаў ён.

Вядоўца пачаў апладзіраваць і папрасіў паапладзіраваць калег.

Хоць папраўкі ўступілі ў сілу, папраўкі ў бюджэт могуць зрабіць толькі ўвосень. Таму пакуль дэпутаты падвойных заробкаў не пабачаць.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў