Вядоўца «Белсату» Глеб Лабадзенка стаў лаўрэатам прэміі «За свабоду думкі»


На малой радзіме Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі (Ушацкі раён, Віцебшчына) 23 чэрвеня ўручылі прэмію «За свабоду думкі». Лаўрэатам сёлета стаў Глеб Лабадзенка.

Глеб Лабадзенка – журналіст, паэт і грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў 1986 годзе ў Менску. Скончыў Коласаўскі ліцэй, журфак БДУ. Працаваў у газетах і на радыё, на «Белсаце» – з 2014 года. Стваральнік папулярнага адукацыйнага праекту «Мова нанова». Вядоўца ток-шоу «Кожны з нас» і праграмы «Мова нанова» на «Белсаце».

Глебу Лабадзенку ўручаюць прэмію “За свабоду думкі”. Фота – Facebook, Юрый Губарэвіч

У розныя гады прэмію «За свабоду думкі» атрымалі Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Лявон Вольскі, Уладзімір Някляеў, Зміцер Дашкевіч ды іншыя дзеячы, што яскрава праявілі сябе ў грамадскай або творчай дзейнасці на карысць Беларусі ды свабоды.

Прэмію заснаваў палітык Аляксандр Мілінкевіч. Селёта сродкі на прэмію збіралі праз краўдфандынгавую платформу talaka.org.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў